Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА ЯЗЭПА ЛЁСІКА

(6.11.1883–1.04.1940)

Нявольны зноў. Няма ў цябе краіны,
Бо з воляю краіну адабралі.
І родны край– самотныя руіны,
Што скрозь травой чужой пазарасталі–
Далёка, як далёка наша воля,
Якую сніш ты і жывеш якою…

Чужая мова і чужое поле,
Дзе вецер звар’яцелы прад турмою
Лятае, і табе ў турме здаецца,
Што нават вецер над табой смяецца,
Бо ўсё дарэмна. Толькі ж недарэмна
Усё было, і вольным край наш будзе,
Бо ёсць наш край і ёсць і будуць людзі,
Што любяць волю, а яна ўзаемна
Іх любіць, і таму твая краіна
Паўстане, нібы крыж святы, з руінаў,
Бо ты ў ёй жыў, бо ёю жыў і мову
У сэрцы нёс– дзяржаўнасці аснову,–
Каб кожны дзень, які пасля пачнецца,
Быў беларускім, нібы беларуса сэрца…

30.09.2007

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА ЯЗЭПА ЛЁСІКА - Віктар Шніп