Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА УЛАДЗІСЛАВА СЫРАКОМЛІ

(29.09.1823–15.09.1862)

Там, дзе кветкі цвілі, сёння-пырнік,
Сёння пырнік, а заўтра-крыжы.
І тутэйшай зямлі сумны лірнік
Думу думае-як тут жыць?-
І слязу, нібы верш, не хавае,
Ну а верш, як на вейцы сляза,
Новы дзень, новы шлях асвятляе,
На якім касінераў каса
Заблішчыць, акрывавіцца й пылам
Занясецца, але-не навек.
Хоць забудуцца ў травах магілы,
Ды не зменее слёз на траве.
Ён ідзе, а паны, як сабакі:
“Што ён ходзіць да гэтых сялян!”
І ў начы ў хатах свечкі, як макі,
Прарастаюць святлом праз туман
І праз ноч, і праз век да ваколіц,
Па якіх нам з табою хадзіць
І ўсё думаць аб шчасці і долі
І свой край, нібы волю, любіць…

4.02.2005

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА УЛАДЗІСЛАВА СЫРАКОМЛІ - Віктар Шніп