Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА МІКОЛЫ СЕЛЯШЧУКА

(4.08.1947-25.09.1996)

З прыгожай і роднай самотнай краіны
Паехаць да мора і там-патануць…

Праз дождж па дарогах, дзе плачуць рабіны,
Самотныя людзі самоту вязуць.

І дрэвы губляюць апошняе лісце,
І следам лятуць за машынай вятры,
І ты ўжо не можаш спыніць іх і выйсці,
Каб з лесам, каб з рэчкаю пагаварыць.

Ты едзеш не ў хату, ты едзеш пад крыж,
Дзе вечнасць чакае цябе на пагосце,
Таму так балюча і шчыра маўчыш…

Зноў мора чужое далёкае сніцца,
Дзе чорныя хвалі, як чорны пажар.
І раптам на бераг
вады бліскавіца,
І падае неба-
пад хвалямі
хмар…

І ціха ізноўку, і светла, бы ў Храме,
І свечкі, як зоркі ў сусвеце, гараць.
І маці страчае…
І што скажаш маме,
І што тут Айчыне сказаць?..

14-15.12.1996

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА МІКОЛЫ СЕЛЯШЧУКА - Віктар Шніп