Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нічый

Нічый*.

І спажывецца мая доля,
Як ёй спакусіцца Нічый,
Той, хто спадарыць завугольлем,
Хто нас цікуе па начы,

Але зімовые наболькі
Вясна сьпяшае палячыць;
Стварэньня не чуваць ліхое
І я жыву… каб вам так жыць.
-16.03.16.

* – Ня шукайце гэту асобу ў славянскай міфалогіі – не
знойдзеце. Нічый – гэтаткае сутварэньне з маяго асабістага ў’яўленьня.
Ён падгортваецца да людзей кволых, аслабелых духам і
зкарыстоўвае іх да свае патрэбы. У выніку з чалавека застаецца
нішто, ён нічый, ніхто яму не патрэбен і ён, таксама, ні каму
не патрэбен.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Нічый - Міхась Карцялёў