Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мая сьляза

Мая сьляза.

Няма жальбы з нязваннае сьлязы,
Няма жуды, калі ідуць гады,
Маё нязбыўнае! Ты спраўдзілась тады,
Калі я быў пяшчотны, малады.

Мая сьляза – крышталь той нечаканы,
Які ў душы так непрыкметна рос,
Яго да палыноў на магілках курганных,
Я ад калыскі матчынай прынёс,

Да гэтых загародак, палісадаў,
Да дамовінаў роду маяго,
Да курганоў-капцоў утаймаваных,
Чарамі разбегшыхся вякоў.
-18.05.16.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мая сьляза - Міхась Карцялёў