Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш ААЗІС

Узнёслыя капліцы вітражы
пускаюць нежывыя светацені.
Навокал – аб’імшэлыя крыжы
і дрэвы ў пазалочаным адзенні.

Затоена ў паветры цішыня
чакае час, калі пачнецца шэсце.
Вось груганоў суцішыцца гульня
і хутка распачнецца ў новым месцы.

Галеча апустошаных палёў
у роспачы глядзіць на востраў жалю.
А там часткова ссохлае галлё
рыпіць тужліва, быццам пагукалі.

Аазіс сну. У ім стаю сярод
капцоў нефанабэрыстых убранняў,
гартаючы жыццё наадварот
пад ціхі танец палахлівых зданяў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ААЗІС - Павел Надольскі