Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш За хвіліну да сэрца салюта

Заставалася хвіліна
Пасярод тытунёвага ветра
Да сэрца майго аўтаспына,
Да таго як замерла паветра,
Да таго як замоўклі ўсе людзі,
Да таго як быў зьнішчаны сьвет
У ваблоках ад цыгарэт,
Што ляжаў нібы востраў у брудзе.
Да таго як памерла атрута.
За хвіліну да сэрца салюта…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш За хвіліну да сэрца салюта - Алесь Круткін