Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сітуацыйнае

***
І ўбачыла я тыя вочы
У гневу хвіліну.
Чарней самай чорнай ночы.
Як нож у спіну.
І столькі было ў іх злосці.
Шукала таму прычыну.
Няўжо завітала ў госці
у гневу хвіліну?
Жыла у вачах тых зайздрасць
І помста…
Забыць немагчыма.
Кальнула пад сэрца:
Радасць!
Мая…
Таго гневу прычына.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сітуацыйнае - Таццяна Цвірка