Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як цудоўна жыць!

Як хвалюецца сэрца вясною!
З капяжамі надзея звініць.
Што такое, скажыце, са мною?!
Як цудоўна і радасна жыць!

Сонца ў госці да ўсіх завітала,
На сцяне, быццам зайчык, дрыжыць.
Небу палка вярба зашаптала,
Што цудоуна і радасна жыць.

Верабей сваёй шэрай дзяўчыне
На ўвесь свет пра каханне крычыць.
Вецер кажа пяшчотна рабінеЮ.
Як цудоўна і радасна жыць!

Мне люстэрка не хлусіць. няйначай,-
Маладосць у вачах аж гарыць!
Наваколле смяецца, не плача.
Як цудоўна і радасна жыць!

Я з вясною, сябры, вас вітаю,
І прашу ўсе крыўды забыць,
Шмат здароўя і шчасця жадаю,
Бо цудоўна і радасна жыць!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Як цудоўна жыць! - Ірына Касянкова