Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прытча “Люстэрка і шкло

У бацькі неяк сын спытаў:

– Чаму – у беднага бываю –
Ен сам багацця не прыдбаў,
Але хоць як дапамагае.
У куркуля ж дабра мяхі,
Але мяне ён і не бачыць.
Няўжо з-за грошаў стаў такі?”

– Задаў ты, сынку, мне задачу!
Зірні ў акно. Што бачыш там?

– Жанчыну, …хлопчыкаў, … дарогу…

– Яшчэ ў люстэрка свае глянь
Што бачыш там?

– Сябе самога.

– Так вось: люстэрка і акно –
Са шкла – і тое, і другое.
Дадай жа срэбра ты ў адно –
І адлюструецца табою…

Вось так і гэты багацей –
Скарб назапасіўшы, няйначай,
Не заўважае ўжо людзей,
Бо ледзь сябе праз срэбра бачыць…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Прытча “Люстэрка і шкло - Таццяна Дзям'янава