Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пераклад санета 22 У. Шэкспіра

Люстэрка маніць – я ‘шчэ не стары.
Тваё юнацтва сілы мне дае.
Але памру, дажыўшы да пары,
Калі й цябе няўмольны час кране.

Дзеля красы чаруючай тваёй
І атуліўшай сэрцы мілаты –
Мае – ў тваёй грудзі, твае – ў маёй :
Ці мне магчыма быць старэй, чым ты?

Так беражы сябе, любоў мая,
Як берагу сябе я для цябе.
Мне сэрца літуй, як пястую я
Нібы дзіцё матулечка – твае.

Сустрэну смерць – мае адпусціш ты,
Твае ж ва мне ўжо будзе назаўжды.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пераклад санета 22 У. Шэкспіра - Таццяна Дзям'янава