Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Рэдзьярд Кіплінг. Запаведзь (Пераклад)

Кантраляваць сябе сярод натоўпу смуты,
Якая ганьбіць за разгубленнасць усіх,
Павер у сябе, нягледзячы на путы,
Пакінь iх пры грахах сваіх.

Ты стамлення не чакай, не давай сабе зламацца,
Хлусы хлусяць, адпусці ты іх,
Навучыся дараваць, і пры гэтым не здавацца
Вялікадушней і мудрэй другіх.

Не рабі ты сны сваім гаспадаром,
Ісціны апошняй не рабі з ілюзій,
Калі Трыумф-Бяда перад табой, як гром,
Прымі іх аднастайна – блізнюкоў у саюўзе.

Глядзі спакойна, як Ісціна, што паказаў,
На службе ашуканцамі, для дурняў пастка,
Ці зломана ўсё тое, что жыццю аддаў,
Зноў узраджаць патрэбна з беспарадка.

Умей паставіць ты ў радаснай надзеі
На карту ўсё, і рызыкнуць адным кідком,
Умей не шкадаваць аб няўдалай падзеі,
Калі прайграўшы, зноў стаў басяком.

Умей прымусіць сэрца, нервы, цела,
Табе служыць, калі у тваёй грудзі,
Ужо даўно пастала ўсё, і ўсё сгарэла,
І толькі Воля кажа ім: “Ідзі!”

Захоўвай дабрачыннасць, гаворачы з натоўпам,
Будзь простым побач з каралём,
Будзь супайкойны разам з асталопам,
Будзь цвёрды з ворагам і з лепшым сябром.

Напоўні сэнсам кожнае імгненне,
Гадзін і дзён, і часа безупынны бег,
Твая Зямля, пачуй натхненне,
Тады, мой сын, ты будзеш Чалавек!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Рэдзьярд Кіплінг. Запаведзь (Пераклад) - Дзяніc Калошка