Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Заметался пожар голубой (пераклад)

Пераклад верша С. Есеніна

Мітусіцца блакітны пажар,
Падзабыліся родныя далі.
Упершыню пра каханне, нажаль,
Заспяваў, як зарокся скандаліць.

Быў я ўвесь як запушчаны сад,
На жанчын і напоі быў ласы.
Разлюбілася крочыць назад –
Піць з жыццём праз люстэрка сам на сам.

Мне бы толькі глядзець на цябе,
У вачэй златакараю бездань,
Быць у шчасьці з табой і ў журбе,
Каб ды іншага ты не пабегла.

Рухі плыўныя, лёгкі твой стан,
Ты бы ведала сэрцам упартым,
Як умее кахаць хуліган,
З непадкупным якім азартам.

Я б навекі забыўся шынкі
Я бы вершы пісаць закінуў,
Толькі б тонка кранацца рукі,
Валасоў тваіх павуціння.

Я б навекі пайшоў за табой
І ў свае, І ў далёкія далі…
Раз ужо заспяваў пра любоў,
То, напэўна, і хопіць скандаліць.

07.10.2012

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Заметался пожар голубой (пераклад) - Сяргей Махнач