Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ачышчэнне лесам. Пераклад

Пад зборам нябёсаў – блакітнай хусткай –
Іскрыцца святочнасцю след ад санак!
У кінутым храме ляснога згустку
Да новага шчасця прыйшла на ганак.

Пакрытыя, нібы разьбой – карою,
Калоны ялін ля аконнай рамы.
Алтарным агнём майго неспакою
Хай крыўда згарае – цяплей мне стане.

Гэй, Студзень! Святлом напаі мне душу!
Хай цёмныя сілы ў яе не лезуць!
Дай думкам сарвацца з галін, як птушкам –
Узняцца над храмам сівога лесу!
14.12.2012

Пераклад верша Таццяны Шэінай “Очищение лесом” з рускай мовы

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ачышчэнне лесам. Пераклад - Сяргей Махнач