Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Праз гады я ішла

Праз гады я ішла
І прыйшла да сягонняшняй хвілі.
Як умела, жыла,
Адмярала жыццёвыя мілі.
Прыдарожных слупоў
І калючых дратоў не лічыла.
Пастаянная ў сэрцы любоў
Прыдавала мне сілы.
Я любіла усё,
На што зрок адкрываў таямніцы:
Маю вёску, і лес,
І гамонку бурлівай крыніцы.
А яшчэ тых людзей,
З кім жыццё мне дарыла спатканні,
Сярод мора надзей
Безліч розных сустрэч і расстанняў…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Праз гады я ішла - Зінаіда Гасціловіч