Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сярод людзей – як у лузе паміж траў

Сярод людзей – як у лузе
паміж траў –
Ёсць розныя па колеру
і звону:
І гучныя, і ціхія да скону…
Сярод людзей –
як у лузе паміж траў.

Імкнемся,
гнемся на сямі вятрах,
Складаем хваласпевы і праклёны…
Сярод людзей –
як у лузе паміж траў –
Ёсць розныя
па колеру і звону.

2001-2003

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сярод людзей – як у лузе паміж траў - Ангеліна Дабравольская