Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Паляванне ідзе на вампіраў, людажэраў, ды іншых… людзей

Атрутныя дні
І шэрая чэрнь,
Смаўжыныя сцежкі,
Халодныя пешкі.
Паўзе людажэр на рамні
У чарзе…
І паскудная
Ахінае смуга зноў іудная.
Шалёныя тыдні,
Вяроўкі ды злыдні,
Вампіры трымаюць насоўкі –
Адчуваюць там кроў.
Ды галоўкі часныка
Іх спыняюць на месцы.
Зноў смуга, не прыстойныя жэсты…
Некрафілам-маньякам
Кол з асіны дасць знакі хутчэй,
Паляванне ідзе на вампіраў,
Людажэраў, ды іншых… людзей.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Паляванне ідзе на вампіраў, людажэраў, ды іншых… людзей - Алесь Круткін