Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А ноч прадзе, а Бай ідзе

Нёс сямёра лапцей…”
(З дзіцячай калыханкі)

А ноч прадзе, а Бай ідзе,
Вястун дзіцячай долі,
І гаснуць зьнічкі на вадзе,
І сыч крычыць у полі.

А ноч прадзе, а Бай ідзе…
Ляцяць хвіліны-птушкі,
І вечнасьць сьпіць у барадзе,
Вартуе сны і душы.

І будзе так вякі-шаўкі,
Лапцей усіх ня зносіш.
Ты мне хоць парачку пакінь,
Халоднай будзе восень.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш А ноч прадзе, а Бай ідзе - Іна Снарская