Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сэнс жыцьця

“Сэнс жыцьця”
Ты скажы мне чалавек
Для чаго даў бог нам век?
Для чаго жыцьце даецца?
Не скажу, але здаецца
Каб была сямья багата
Не пустой стаяла хата
Былі дзеці, былі ўнукі
І трымалі доўга рукі
Чарку добрага віна
За здароўе усіх да дна
Паднімаў і ўсміхаўся
Каб з бядою не спазнаўся
Так наогул не бывае
Так само жыцьце сцвярджае
Мы і мучымся і плачам
І смяемся мы і скачам
Ты ідзеш нібыта ў гору
А жыцьце пакажа нораў
Малады..Хутчэй, хутчэй
Паднімуся на вяршыну
Потым будзе мне лягчэй
Прыйдзе час з гары спускацца
Не лягчэй, чым паднімацца
Будуць сілы ўжо не тыя
Дзе баліць, а дзе і ные
Кожны ідзе сваей дарогай
Што зліваюцца ў адну
Меў уплыў, уладу, грошы
А прыйшоў-ніякай ношы..
Што бядняк, што багацей
Хоць сумленны, хоць зладзей
Я наогул не дарадчык
Не зраблю я адкрыцьця
Кожны сам сабе рашае
У чым сэнс яго жыцьця.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Сэнс жыцьця - Мікалай Кот