Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Рознае ж



Жыцьцё ня прыкрасьці сябрук
ня горыччу павінна аздабляцца.
і зь вершалінаў дрэў на брук
мне не ахвота разьбівацца.

У жыцьця свае законы. як
штодзень ня думаць пра фінал?..
калі раней я быў лайдак
і сапсаваў жыцьця журнал.

Але намеру на зьліцьцё
з усім, што выпусьціў калісь,
няма, кароткае жыцьцё.
і гэта болем сэрца цісьне.

І шмат пытаньняў паўстае
калі задумвацца спрабуеш.
мне мудрых думак не стае,
а зь імі цяжкасьцяў ня чуеш.

Сярод прагалін маладосьці
адказны момант ёсьць адзін:
пасьпець жанчыне стаць ня госьцем
каб не баяцца зла ільдзін.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Рознае ж - Савелій Легенда