Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Метамарфозы

Метамарфозы.

Трон, тло, турма – такія словы
У ланцуг кароценькі б зьвязаць
І сэнс частковы стане поўным,
Сугучным наступу жыцьця.

Жыцьцё сундук з дабром не тоіць,
Табе ў ім быдло і скарб,
Але ж ланцужынку на троне
Пасьцеражысь самруч кранаць.

І трон ня тронь птаха пяром,
А злоўмысца – тапаром,
Бо ўчыніцца трону тло,
А дом абернецца турмой.
-19.03.17.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Метамарфозы - Міхась Карцялёў