Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Для матулі маёй

Зацвітае наш сад – для цябе разліваецца водар.
Для цябе нехта крыжыкам вышыў наш бэзавы двор.
І губляюць прытомнасць шпакі ад бясконцай свабоды,
Якой пахне суквеццяў пурпурны і белы сабор…
Для цябе песні шэпча лістотай чароўнае дрэўца,
І да сэрцаў вялікіх падобныя тыя лісты.
А цудоўней за усё ў ветлым сонечна-бэзавым свеце,
І яскравей за ўсё, і ласкавей за ўсё – гэта ты.
І глядзяцца ў цёплыя вочы ўсіх колераў лесу
Кветкі з кроплямі слёзак умільна-крыштальнай расы,
Пэўна, што шчасце ўбачыць цябе выклікае ў бэзу,
Шчасце голас твой чуць і ледзь – трошкі – кранаць валасы.

…Я ахапку, бярэмя галінчак з гронкамі красак
Набяру для цябе, абакраўшы вясенні сад свой.
Ты прабач мяне, бэзавы гай, за такую няласку,
Ды ўсё роўна ты цвёў для матулі адзінай маёй!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Для матулі маёй - Кацярына Глухоўская