Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мова зямлі маёй! Мова бацькаўшчыны!

Мова зямлі маёй! Мова бацькаўшчыны!
Пачую твой гук на чужой зямлі,
I – бумкае чмель у гародчыку басам,
Трубяць за возерам жураўлі.

У хаце бярвеннай, ля печы – далёкая –
Ходзіць мацерына чапяла,
На плоце певень – жар-птушка – галёкае,
Збудзіўшыся, бзыкае ў шыбе пчала.

Дарма мне казалі, што ў пальмавым краі
Я нават успомніць цябе не змагу,
Што іншая песня – мелодыяй раю –
З душы маёй выцесніць просты твой гук.

Мова мая!
Для мане ты заўсёды –
Сонца вясновага цёплы прамень,
Дзіва ляснога поўныя соты,
Рэчка, што асвяжае ў сухмень.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мова зямлі маёй! Мова бацькаўшчыны! - Кастусь Цвірка