Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мова як подых

Мова як подых, як асалода,
Мова як слодыч жаданняў і мар.
Як памяць, надзея, жаданні народа,
Мова – святло паміж цемрыва хмар.

Мова – твой голас, на волі, з-за кратаў
Мова – напой з крынічнай вады.
Лекі гаючыя, стрэлы з гарматаў
Зорчына ззянне скрозь сны і гады.

Мова – Радзімы тваёй абуджэнне,
Мова – бацькоў прысутнасць заўжды.
Мова – паходня – вядзе з сутарэння
Да сутнасці кожнай з мільярдаў душы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мова як подых - Павел Гаспадыніч