Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Безгалосаю мова мне стала

Мне ніхто не напіша, бо і я ня пішу,
Безгалосаю мова мне стала.
Можа выстылі годы чаканнем душу
І яна бяз надзей замаўчала?

Можа сэрца агонь шызы попел пакрыў,
Што святлу праз яго ня прабіцца?
І ўжо вочы ня бачаць ні лесу, ні ніў,
Ні сярэбранай стужкі крыніцы.

Прагну сэрцам, душой хоць слывечка пачуць
Весткі добрай з далёкага краю
Як аблокі гады за гадамі плывуць
Я ж чакаю, чакаю, чакаю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Безгалосаю мова мне стала - Стась Высоцкі