Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Слова і мова

Бывае і так, што слова
Будаража ў жылах кроў,
Кліча родная мова,
Радзімы даносячы зоў.

Звычайныя простыя словы
Ў кожным куточку зямлі,
Адгалоскам матулінай мовы
Карнямі сілкуюць камлі.

Мары аб добрым слове
З маленства цешылі нас,
А прамовы настаўніка ў школе
Заўсёды вярталі ў клас.

Сяброў сціплыя словы
Прыемна пачуць вушамі,
А пявучасць нашай мовы
Заўжды адчуваць за плячамі.

Мова зямлі беларускай
Учора, сягоння і заўтра,
Ніколі не будзеш рускай,
Польскай, ці эсперанта…
2013г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Слова і мова - Юзэф Хар'яз