Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кароткі падручнік па знішчэнні роднага слова

Ты хочаш мову зруйнаваць? Што можа быць прасцей!
Наогул кніжак не чытай і не вучы дзяцей,
Хай Божа зможа ўратаваць цябе ад лішніх слоў,
Ад Інтэрнэту і газет, ад вершаў і лістоў.

Упэўні ў слушнасці сваёй суседзяў і сяброў,
Скажы, што галава трашчыць ад вывучэння моў…
І праз гады ты ўбачыш – так, змагаўся не дарма:
Яшчэ пакуль не пастарэў, а мовы ўжо няма.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Кароткі падручнік па знішчэнні роднага слова - Аляксей Арцёмаў