Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кароткі дзень падняўся на крыло

Кароткі дзень падняўся на крыло,
Яго палёт святочны быў і чысты.
Ад раніцы мяло, мяло, мяло…
Кружыўся снег – празрысты і іскрысты.

Спыніўся рух машын на ўсёй зямлі –
Палеглі гурбы снегу ім на дахi.
І хуткія зямныя караблі
Цяпер паўзлі як тыя чарапахі.

Але ад снегу лёгка на душы,
І я лячу – хутчэй машын маркотных
Туды, дзе ажываюць міражы
Пад полымем вачэй тваіх пяшчотных.

15.01.2014

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Кароткі дзень падняўся на крыло - Сяргей Махнач