Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Марку Шагалу

Лячу туды, дзе ранішні туман
Мне падрыхтуе новыя сюрпрызы.
Складаю свае крылы – дэльтаплан
І заміраю ля стагоддзяў рысы.

Нясу свой свет культурна, з нотай “му”,
Распырскваючы вогненныя плямы,
Даступныя Шагалу аднаму,
І ўрэшце знікну ў плямах ля паляны.

Насычана, узнёсла – я пару,
Душа даўно на тое мае права.
Яе я не пакрыўджу, я – твару,
А чым і як – каму якая справа?

29.09.2012

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Марку Шагалу - Сяргей Махнач