Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Усюды здрада

Усюды здрада, здрада і хлусня,
Вакол гаркавы пах салодкай помсты.
Ужо не выратоўвае браня,
Апошні бой складаны і няпросты.

Змагаюся за права быць сабой,
За права выбіраць сваю дарогу.
Сябры мяне саслалі на забой…
Пакуль жывы, трываю, дзякуй Богу.

Але навошта гэтае “пакуль”,
Калі вакол мяне дурная слава?
Бягу, лячу насустрач граду куль,
Не гледзячы налева і направа…

Мяне накрые снег сакавіка –
Мяне і бруд, што вылілі пад ногі.
Успамінайце, людзі, дзівака –
Рамантыка зняважанай дарогі.

20.03.2016

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Усюды здрада - Сяргей Махнач