Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кветкаю цвіце

Пакуль каханая –
Сусвет перапаўняе.
А знелюбее – засланяе свет.
Ды палыном гарчыць
Забыты след
Да небакраю.

Пакуль святочная –
Святлом душу нядзеліць,
Штодзённай стане – цемрай ахіне.
Ды вугальком віны
На самым дне
Журбу надзеліць.

Пакуль нячутая –
Палоніць кожным словам,
Пачутая знікае ў немаце.
I здрада жоўтай кветкаю цвіце,
Балігаловам.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Кветкаю цвіце - Рыгор Барадулін