Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мой бог

Восені сумная сівізна,
Вузел марскі сцяжын…
Словам адзіным мне падкажы:
Мала яшчэ спазнаў.

Словам гаючым, як першы снег,
Дапамажы ў бядзе,
Шчасцю у вочы дай паглядзець,
Думкай прыйдзі у сне.

Скінь абыякавасць з рук маіх,
Гонару дай узысці…
Толькі кахання і вернасці
Дай жа, мой Бог, на дваіх!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мой бог - Кастусь Цыбульскі