Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сустрэнься

Сустрэнься са мною ў заснежаны поўдзень,
Прыйдзі да мяне ў самую поўню.
Не бойся нічога, не стрэнеш нікога.
Цябе толькі возьме ў абдымкі дарога.

Не кайся прад вечнасцю ў шчырасці думак,
Бо словы-пустое, ці ў гэтым задума?
Да цябе мае сэрца на крылах ірвецца,
Няхай жа твае на прызыў адгукнецца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Сустрэнься - Валянціна Владава