Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Я-рыбак

Сядзеў я з вудай ля ракі
На бугры крутым, пясчаным.
Са мною побач чудакі
Сяделі з вудамі таксама.

Сядзелі доўга, да цямна,
Але нічога не клявала.
-Напэўна, рыбкі тут няма.-
Рыбачка нейкая сказала.

І ўсе пайшлі, а я сядзеў
Адзін на беразе ракі…
А месяц весела глядзеў
На ўсе чатыры паплаўкі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я-рыбак - Дзмітрый Шолахаў