Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пасею гурочкі

Пасею гурочкі
Нізка над вадою,
Сама буду паліваці
Дробнаю слязою.
Сама буду паліваці
Дробнаю слязою.

Выраслі гурочкі
Ў чатыры радочкі,
Не бачыла міленькага
Чатыры гадочкі.
Не бачыла міленькага
Чатыры гадочкі.

Толькі і спаткала,
Як этапам гналі,
Я ж хацела ручку даці,
Ды стража стаяла.
Я ж хацела ручку даці,
Ды стража стаяла.

Я яму сказала,
А ён мне ні слова:
Махнуў беленькім платочкам, –
Будзь, міла, здарова.
Махнуў беленькім платочкам, –
Будзь, міла, здарова.

Я яму пісала
Беленькі лісточак –
Прыедзь, прыедзь, мой міленькі,
Хоць на адзін часочак.
Прыедзь, прыедзь, мой міленькі,
Хоць на адзін часочак.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пасею гурочкі - З народнага