Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Стаяла хмара нерухома



Стаяла хмара нерухома
У жыце спелым.
Ад першага удару грому
Аж пачарнела.

Гром пахіснуў яе, пасунуў,
Разгойдаў жыта…
Павеяла цяжкім, і сумным,
I перажытым.

З табой блукаў тут да світанкаў…
Цяпер з-пад сосен
Гляджу адзін, як гром маланкай
Дождж белы косіць.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Стаяла хмара нерухома - Пiмен Панчанка