Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мітынгі вялікай рэвалюцыі

Мітынгі вялікай рэвалюцыі –
Боль адзін,
I стогн адзін,
I гнеў адзін.
Сходы для будзённай рэзалюцыі –
Шум адзін,
I сум адзін,
I сон адзін.

Словы праўды,
Нас вы ратавалі
У часіны грозных небяспек.
Словы фальшы,
Вас па рытуалу
Мямліць раўнадушны чалавек.

А хацеў бы я збіраць натоўпы
Дружных, але стомленых людзей
Толькі
Для вялікай справы,
Толькі
У тыя дні, калі набат гудзе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мітынгі вялікай рэвалюцыі - Пiмен Панчанка