Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш НАСТУПіЦЬ ЧАС

Калі жыццё апусціць вочы,
Прамовіць: “Далей не магу!”
Калі найлепшы сябар не захоча,
Схавае за спіну сваю руку.

Калі замоўкнуць твае словы
і зноў у твар – агідны смех,
Вясны хацеў, а тут зімовы
Сапраўдны, пачарнеўшы снег.

Ты веры запалі агеньчык,
На зорны подых трохі паглядзі.
Пішы далей на роднай і енчы
і моўчкі ўпярод ідзі, ідзі, ідзі…

А прыйдзе час збіраць каменні,
Што раскідалі людзі пакрысе.
Для будучыні і для пакаленняў
Ён твае словы ўспамінам данясе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш НАСТУПіЦЬ ЧАС - Сяргей Брандт