Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цэнзура

Ну што, не падабаліся тры ноты?
А можа не пасуюць два-тры словы?
Вось і пішы, калі калючым дротам
Апутаны і рукі, і галовы.
Амаль ва ўсіх сядзіць самацэнзура,
Сапраўдны цэнзар у рукапісах рышча,
Шманае тэксты. Тая працэдура
Знішчае творы, душы творцаўнішчыць.
Не спадабаліся камусьці спевы,
Не спадабалася камусьці проза.
Цэнзура справа і цэнзура злева,
Народ – у стане душнага наркозу.
Не хоча пачытаць на роднай мове,
Ды штосьті для сябе з тых вершаў уцяміць
Не чуе крык душы ў шчырым слове.
Здаецца, быццам усім адшыбла памяць!
Дык я ж крычаць ўсяроўна буду, людзі!
Народ абудзіцца, увагу зверне.
Ды будзе яшчэ ўдзячным, не асудзіць
Тых, хто ад смецця ачышчае зерне.
А што датычыць “мэтраў” ад цэнзуры,
Якім не спадабаўся твор, ці два. Ці тры,
Заўжды пры ўладзе шкуры ёсць і дуры.
Дык я ім раю ісці на тры літары…

1998

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Цэнзура - Уладзімір Гуткоўскі