Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Магікане

Засыпалі вочы яго –
жывыя крыніцы.
Паатручвалі кроў –
рэчкі і рэкі.
Сцерлі памяць аб продках –
кляштары, камяніцы.
Зубы выбілі ўсе –
не баліць, як няма зубоў.
Адкусілі язык –
за яго скажуць тое, што трэба,
скажуць так, каб ён слухаў,
ад шчасця, разявіўшы рот,
што прад ім далеч ясная,-
а над ёю блакітнае неба
і што ён расквітнеў,
як ніводзін на свеце народ.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Магікане - Павел Шруб