Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мамчын клопат

Варона вывела вясною вараня.
Малое падрасло, з гнязда зляцела
I каркнула нясмела.
“Дзіцятка! Салаўю раўня!” –
Ад шчасця аж прысела маці,
Пачуўшы голас вараняці,
I пачалася мітусня.
Абы азвалася малое, дык Варона
Наробіць гэтакага звону,
Што толькі й чуецца наўкола: “Кар-р!” ды “Кар-р!”
Ну, так жа моцненька спявае!
Яно – ўпрыгожанне лясоў, палёў, імшар!
Імчыцца да Дразда, імчыцца да Сініцы,
Спакою не дае Шпаку:
“Дарогу дайце спеваку!
Вы мусіце паклапаціцца!
Дзіця ж умее моцненька спяваць!”
Але стары Удод сказаў ёй: “Сядзь!
Я слухаў спеў дзіцяці сёння:
Яно спявае па-варонні”.

Я ведаў мамачку адну, яна па тэлефону
Аб дзетачцы сваёй рабіла столькі ж звону.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мамчын клопат - Уладзімір Корбан