Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Варона

Важна ходзiць на дварэ,
Носiць моднае карэ.
Яе клiчуць Каралiна,
Яна страляе з карабiна.
Раз’язджае на карэце,
Нiбыта грае на кларнэце.
Варона знае каратэ,
I танцуе ў вар’етэ.
Скача добра кар-канкан
На смех качкам i курам.
Крычыць варона: “Кукарэку!
Iшоў бы, пеўнiк, ты на рэку!
Кукарэку, кукарэ!
Генерал я у дварэ!!!”
Што убачыць ̶ то крадзе,
Узяла банк ў Карагандзе.
Пакруцiлася ля трону,
У Рыме выкрала карону.
“Карр-алевы, карр-алi,
Вы такiя куркулi.
Што рабiлi вы калiсьцi,
Толькi каб не для карысцi?
Мы жывём хоць на грашы,
А ўсё робiм ад душы”.
Гуляе вельмi добра ў карты,
Картавiць смешненькiя жарты:
“Пакiнуў ў полi каравяк,
Карова танчыць кракавяк”.
Гарны у яе картуз,
Яна матае ўсё на вус.
“Знай казырную варону,
Мне чыхаць на забарону!
Кожны знае карапуз,
Мечаны ў мяне ёсць туз.
Я Варона-Кармiнатар,
Залячу хоць за экватар.
Мне не трэба карбюратар,
I таксама калькулятар.
Паважаю я гламур,
Накрапала манiкюр.
З мяне малююць кар-карцiну,
Усе запомняць Каралiну.
Не трэба мне карыкатур!
На караблi я еду ў тур.
Паплывём на Кардыльеры,
Мае жывуць там кавалеры.
У Карэлiю i Кар-Карыбы,
Там такiя краявiды!!!
У Карпаты, Каракум, Карэю,
Ад Вар Карловых я дурэю.
Гэты горад для варон,
Жыве барон там Каркарон.
Яшчэ станем у Мадрыдзе,
Пабываем на карыдзе!
Едзем разам на канары,
Будзем там курыць цыгары!
Будзем разам у Бруселi –
Круцiцца мы на каруселi.
Вось вярблюдаў караван ̶
Ён iдзе у Кыргыстан”.
Варона села на карме:
“Гэй, скрабiце да мяне!
Я скажу вам, карацей,
Сумна жыць мне без падзей.
Калi хочаце прыгод,
Дык глядзiце лепш за борт.
Дзядзя Гена-кракадзiл,
Ты б схаваўся лепей ў Нiл.
Калi будзеш нас пужаць,
Буду па табе страляць”.
Крычыць варона Карабасу:
“Адрэжу бараду адразу”.
Прыбылi мы разам у Кракаў,
“Гэй, карчмарка, пiва з ракам!
Найлепшае нам падавай:
Самы смачны каравай,
Карпа нам i карнюшоны,
Карася i шампiньёны.
Падавай ўсiм карамель,
Я частую карабель!!!
Выдаем мы выкрунтасы –
Кракаўскiя нам каўбасы!”
Толькi крыкне качка: “Крак!”
Усе танцуюць кракавяк.
Кружыць, кружыць карагод.
Хутка будзе новы год.
“Пакуль не высах каравяк,
Будзем танчыць кракавяк!!!”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Варона - Алег Старынчык