Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Касінеры йдуць

Дзе Нямон сівыя хвалі
Раскідаў ў начы,
Дзе Рубон спраўляе балі
Недзе ў далячы,
Там дзе Прыпяць зноў ласкава
Песні нам пяе,
Дзе Дняпро глядзіць цікава,
Беларусь жыве.
Там дзе Нарач у завею
З-пад ільда крычыць,
Будзем верыць у надзею
Покуль будзем жыць.
Нас купальскія сцяжынкі
Да Каляд вядуць,
Праз Дажынкі нашай веры
Касінеры йдуць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Касінеры йдуць - Алесь Круткін