Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На нашай вулiцы

На нашай вулiцы
Усё звычайнае
Таполi пыльныя
Дамы панэльныя
Двары квадратныя
Пад’езды брудныя
Жыцьцё нармальнае
А людзi розныя

На нашай вулiцы
А пятай ранiцы
Апошнi п’янiца
Дамоў вяртаецца
Дамоў вяртаецца
Iдзе хiстаецца
I брудна лаецца
На нашу вулiцу

На нашай вулiцы
А шостай ранiцы
Дымяцца комiны
На хлебнай фабрыцы
Дымяцца комiны
Працуе фабрыка
I пахне печывам
На нашай вулiцы

На нашай вулiцы
А сёмай ранiцы
У сем’ях чайнiкi
На плiты ставяцца
Канапкi робяцца
Яешнi смажацца
Усе нэрвуюцца
Усе сьпяшаюцца

На нашай вулiцы
А восьмай ранiцы
Сонца ў вокнах
Дамоў адбiваецца
Мой брат ля вакна
Мой брат усьмiхаецца
Мой брат нiкуды
Зьяжджаць не зьбiраецца
Бо брату майму
Жыць падабаецца
У гэтым доме
На гэтай вулiцы

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш На нашай вулiцы - Міхал Анемпадыстаў