Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Каб праменна жылося

Зарані ў маё сэрца надзею,
Каб заўсёды яна мяне грэла –
І ў шалёную злюку-завею,
І калі сум спародзіць залева.

Падаруй мне хоць крыху пяшчоты,
Можа, чуцца не буду адзін,
Перастане рваць душу самота
І пужаць завываннем камін.

Каб праменна жылося, не горка
І зусім сэрцам не скамянеў –
Стань загадкавай, казачнай зоркай,
І штовечар запальвайся мне…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Каб праменна жылося - Антон Піліпчык