Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Абразанне

У халодным лістападзе
Абразаў дзядок сукі.
З ім ўнучак быў у садзе:
Яны з дзедам – дружбакі.

– Ты навошта абразаеш
Столькі голля з добрых дрэў?
Хіба дроў зусім не маеш
Ці на старасць звар’яцеў?

Разгубіўся дзед… Не зразу
На пытанне адказаў:
Бачыш, як смаркач абразіў!
Драбязя, а так падцяў!

– Я, саколік мой, знішчаю
Толькі хворыя сукі,
Маладзенькіх не чапаю,
Хай растуць ва ўсе бакі!

А з старых галін, унучак,
Больш нам яблыкаў не рваць.
Нат у кніжках зараз вучаць,
Як старое прыбіраць.

Вось цяпер сам будзеш ведаць,
Як хадзіць трэба ля дрэў.
– Дзед, а што табе абрэзаць,
Каб і ты памаладзеў?

Зноў збянтэжыўся старэнькі,
З паўхвіліны соп, маўчаў…
Потым буркнуў:
– От дурненькі!
Ды калі б я тое знаў,
Дык гадоў таму пятнаццаць
Знішчыў корань той ці сук!
А цяпер давай збірацца,
Змарнаваў настрой ты, унук!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Абразанне - Аляксей Галаскок