Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Мігцелі зоры ў цёмнай ночы

Мігцелі зоры ў цёмнай ночы, –
Калі спаткаўся я з табой,
Твае убачыў зоры-вочы,
Пачуў я смех срабрысты твой…

I разлучыўся зноў з табою;
Ізноў адзін застаўся я.
Цябе я жду, прыйдзі вясною
Ты, зорка ясная мая!

Я жду цябе ў дзень светлы мая,
Я жду цябе ўжо доўгі час.
Мне страшна: можа, доля злая
Навекі разлучыла нас.

Ўжо сонца ясныя праменні
Даўно лунаюць над зямлёй.
Зычлівы май мне шле натхненне….
Чаму цяпер ты не са мной?

К табе, друг мілы, сэрца рвецца.
Дарогай сумнаю іду,
А думка ўдаль – к табе імкнецца:
Цябе я жду!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мігцелі зоры ў цёмнай ночы - Янка Журба