Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Плачуць ў ночы нябесы

Плачуць ў ночы нябесы, мо душа іх баліць?
Шум дажджу, нібы дроб барабана,
Нібы спевам жалейкі вецер гучыць,
Звіняць шыбы як быццам цымбалы.

Дрэвы галінамі гладзяць зямлю,
Каб ёй даць хоць трохі спакою,
Быццам коўдрай укрылі яе ад дажджу
Пад лісце сваё залатое.

Паўз дарогу імчацца, пяюць ручаі,
Бягуць у далеч бліскучай касою.
У свабодным струмені песня ляціць,
Што сціскае сэрца да болю.

Апрануты ў срэбра белы месяц гарыць.
Так, яму наканавана
Калі ноч прыйдзе, у той час толькі жыць,
Быць бясконца ў яе закаханым.

Месяц пагас сярод хмар-кайданоў,
Недзе ў сценах нябеснага замка,
Прысуд, які яму вынес гром,
Прывяла ў выкананне маланка.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Плачуць ў ночы нябесы - Алесь Лянок