Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сейнер “АЛЕНА”

Б’ецца ў бераг магутнае мора,
Рассыпаецца веерам пенным,
I плыве па блакітнай прасторы
Белы сейнер з чырвоным “АЛЕНА”.

I кігікаюць плаўныя чайкі,
I імкліва трапечацца сцяг.
I пад сонцам гарачым цяльняшкі
Высыхаюць на потных плячах.

Хутка выплыве горад знаёмы,
I трывожна душа затрымціць:
Як жа доўга ішлі мы дадому!
Як жа страшна на сушу ступіць…

…Смутак сэрца балюча сціскае,
I глядзіш у акно задуменна:
Светлай марай там ціха знікае
Белы сейнер з чырвоным “АЛЕНА”.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сейнер “АЛЕНА” - Янусь Малец