Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Насуперак усім вятрам

Насуперак усім вятрам
мы ўпарта выпрастаем крылы
і паляцім скрозь горкі дым
з драконам палка-маладым
у край, дзе злыя кракадзілы
ўчыняюць баль вялікіх драм.

Мы спалім лес замкнёных брам,
каб дыхаць водарам настылым
і сыпаць смехам залатым.
А смех той хлопчыкам малым
міжволі дойдзе да магілы,
шукаючы дарогі ў храм.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Насуперак усім вятрам - Ірына Хадарэнка